Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

МНС нагадвае аб бяспечным выкарыстанні печаў і электраабсталявання.

10.10.23

Жыццё сучаснага чалавека цяжка ўявіць без электрычных прыбораў. Сёння ў кожнай хаце працуе не адзін дзясятак розных электрычных прылад. Гэта асвятляльныя прыборы, тэлевізары, халадзільнікі пральныя машыны, прасы, электрачайнікі, абагравальнікі

Пры карыстанні гэтымі прыборамі варта памятаць, што заўсёды ёсць небяспека 
ўзнікнення пажару з прычыны кароткага замыкання ў сетцы. Асноўнымі прычынамі пажараў ад электраабсталявання з'яўляюцца: - пакіданне ўключанага электранагравальнага прыбора; - выкарыстанне няспраўных электрапрыбораў, разетак, выключальнікаў; - парушэнне ізаляцыі правадоў, залом, перагін, дрэннае мацаванне правадоў.
Яшчэ адной з асноўных прычын пажараў у жылых дамах з'яўляецца няправільная 
эксплуатацыя пячнога абсталявання або выкарыстанне няспраўных печаў, якія
з'яўляюцца распаўсюджаным спосабам абагравання жылых памяшканняў у сельскай
мясцовасці і ў прыватным жылым сектары гарадоў. Халады набліжаюцца,
тэмпература паветра паступова паніжаецца, і ўжо многія жыхары прыватнага
сектара і дачнікі сталі выкарыстоўваць для абагравання дамоў пячное ацяпленне.
Таму нагадваем правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення, захаванне якіх 
дазволяць пазбегнуць страты блізкіх людзей і нажытай гадамі маёмасці.

Забараняецца:

- тапіць няспраўныя печы;
- распальваць печы пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;
- выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;
- сушыць і складзіраваць на печах і на адлегласці менш за 1,25м ад 
топачных адтулін паліва, адзенне і іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы; - тапіць печы з адчыненымі дзверцамі; - пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду ў хаце, дзе топіцца печ.
Перад топачнай адтулінай на падлозе павінен быць прыбіты металічны 
ліст памерам 50х70 сантыметраў, калі вугольчык выпадзе на такі ліст,
беды атрымаецца пазбегнуць. Попел, дзындра, вугаль варта выкідваць у
адмыслова адведзенае месца на адлегласці не бліжэй 15 метраў ад будынкаў
і згаральных канструкцый. Тапіць печ спыняюць не пазней, чым за дзве
гадзіны перад адыходам да сну. Коміны печаў павінны чысціцца ад сажы не
радзей аднаго разу ў тры месяцы на працягу ацяпляльнага сезона.
Захаванне правіл пажарнай бяспекі пры карыстанні электраабсталяваннем і 
эксплуатацыі пячнога ацяплення дазволіць вам ахаваць сябе і навакольных ад
магчымых узгаранняў.
 

#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел

Куки Баннер