Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Віншуем з прафесійным святам працаўнікоў дашкольнай адукацыі!

06.10.23

Напярэдадні гэтага цудоўнага свята была адзначана і ўзнагароджана адна з лепшых выхавальнікаў Дзіцячага сада №131 г.Мінска Каралькову Ірыну Анатольеўна

   
Выказваем словы шчырай падзякі за поспехі ў галіне дашкольнага выхавання, за 
высокі прафесіяналізм і кампетэнтнасць, мэтанакіраванасць і карпатлівую працу! Уласцівыя Вам працаздольнасць нацэленасць на дасягненне канчатковага выніку,
добразычлівасць, цярпенне, гатоўнасць адказваць на любыя пытанні сваіх
дашкалят-захапляе.
Жадаю пажадаць усім педагогам новых адкрыццяў, новых магчымасцяў выявіць 
сябе, у цікавых праектах, дасягненні і новых перамог. Упэўнена, што і ў
будучыні нас чакаюць новыя вышыні. Мы шчыра ўдзячныя вам за вашу працу і
ўнікальны талент, дзякуем вам за клопат пра дзяцей. Нашы дзеці ў надзейных
і любячых руках. Дзякуй за Вашу нялёгкую працу, за тое, што вы ўкладваеце
шмат сіл і энергіі ў выхаванне нашых дзяцей.
Няхай кожны дзень дае магчымасць адчуваць сябе шчаслівым чалавекам, 
няхай гарэзныя дзеці дораць яркія ўсмешкі і вясёлыя мары, няхай работа
застаецца любімым заняткам, няхай працоўныя будні будуць поўныя цудаў і
натхненні. Жадаем заўсёды быць для дзяцей яркімі зорачкамі, зіготкімі
сняжынкамі, цёплымі праменьчыкамі сонца, сапраўднымі чараўніцамі.
Віншуем Вас з прафесійным святам і жадаем доўгіх гадоў шчаслівага жыцця, 
а ў ім няхай будуць і любімая праца, добрыя сябры, вялікія перспектывы, і
частыя магчымасці і плённыя будні, і яркія святы, і выдатныя імгненні, і
гучныя дасягненні.

           
Куки Баннер