Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь 21 верасня 2023 года праводзіцца Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных дапамогі
Галоўнымі выканаўцамі мерапрыемстваў Адзінага дня бяспекі з'яўляюцца
кіраўнікі і работнікі арганізацый на тэрыторыі рэспублікі, незалежна ад
форм уласнасці. У сваю чаргу, работнікі МНС у гэты дзень наведаюць
прадпрыемствы для правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей
з будынкаў падчас пажару.
Ва ўзаемадзеянні з МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім Таварыствам
Чырвонага Крыжа ратавальнікі арганізуюць у месцах масавага знаходжання людзей
тэматычныя інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі для насельніцтва. Ратавальнікі
падрыхтавалі інтэрактыўную карту аб месцах іх размяшчэння, якая знаходзіцца
на афіцыйным сайце МНС, а таксама спецыялізаваны раздзел з аўдыё- і
відэа-наглядна-выяўленчай прадукцыяй у дапамогу кіраўнікам і работнікам
арганізацый.
Даведачна: Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў рэспубліцы з 2018 года па
ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі. Штуршком да правядзення
Адзінага дня бяспекі паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня"
ў Расійскім г. Кемерава, дзе ў 2018 годзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек,
з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы.
Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне аб пажары і эвакуацыя
наведвальнікаў. Не рабіліся спробы па прадухіленні панікі і падчас пажару
ў будынку ўтварылася цісканіна. Шмат людзей загінулі каля эвакуацыйнага выхаду,
які ніхто не адчыніў. З-за позняй абвесткі аб пажары частка наведвальнікаў
загінулі ў адной з кіназалаў - шляхі эвакуацыі былі адрэзаныя пажарам.