Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Кастрычніцкі раён. Свята школьнага двара

21.09.23

У рамках рэспубліканскай акцыі "Дзеці ў цэнтры ўвагі!" на базе ДКП "Сярэдняя школа № 11 г. Мінска" супрацоўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з педагогамі і ЦА "РЭМАНДЫС Мінск" арганізавалі і правялі мерапрыемства

Першая частка сустрэчы прайшла ў актавай зале, дзе з дзецьмі працаўнікі 
СТАА «РЭМАНДЫС Мінск» займальна і з элементамі гульні распавялі пра
правільны збор смецця. Далей займальная праграма ад МНС чакала хлопчыкаў
і дзяўчынак на школьным двары, дзе ратавальнікі нагадалі дзецям асноўныя
правілы бяспекі дома, у школе і на вуліцы, успомнілі нумары тэлефонаў
экстраных службаў, абнавілі веды па эвакуацыйных знаках і правілах паводзін
пры ўключэнні сігналу "Увага ўсім!".
З вялікай цікавасцю навучэнцы знаёміліся з прыстасаваннем і абсталяваннем 
пажарнай машыны, змаглі прымерыць спецыяльнае адзенне ратавальнікаў,
пасядзець у кабіне баявога разліку і паспаборнічаць у трапнасці пры
збіванні мяча водным струменем. Усе хлопцы і госці свята правялі час весела і з карысцю, ведалі шмат
цікавага аб рабоце падраздзяленняў МНС і на памяць атрымалі памятныя
сувеніры.

#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел

                     

Куки Баннер