На працягу некалькіх гадзін мерапрыемства для рабят працавалі
інтэрактыўныя пляцоўкі-турыстычная паласа, экалагічная лабараторыя,
музычныя і краязнаўчыя пляцоўкі, астраўкі бяспекі ад ратавальнікаў
і дарожнай міліцыі.
Спаборніцтвы былі арганізаваны ў выглядзе квэста, дзе дзеці з розных
школ горада, аб'яднаўшыся ў каманды, па маршрутных лістах праходзілі
станцыі, дзе ім трэба было выканаць разнастайныя заданні. Адной з
самых відовішчных, на думку ўдзельнікаў, была "Бяспечная зона" ад
работнікаў МНС, дзе школьнікі дэманстравалі свае веды ў галіне бяспекі
жыццядзейнасці, бліжэй пазнаёміцца з тэхнікай і абсталяваннем
ратавальнікаў-пажарных, праверыць сваю трапнасць і спрыт у збіванні
мяча водным струменем.
Усе ўдзельнікі атрымалі мора смеху, пазітыву, новых прыгод і адкрыццяў.

