Падчас гутарак работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных
сітуацыях давялі прысутным аператыўную абстаноўку аб колькасці надзвычайных
сітуацый, выратаваных і загінуўшых на пажарах людзей.
Разгледзелі асноўныя правілы бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання
і расказалі важнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных
апавяшчальнікаў. Падрабязна асвятлілі дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару
на працоўным месцы і ў побыце, паказалі паслядоўнасць дзеянняў пры
выкарыстанні вогнетушыцеля.
У завяршэнні гутаркі ратавальнікі нагадалі асноўныя правілы бяспечных
паводзін у летні перыяд, а таксама правілы паводзін паблізу вадаёмаў і
небяспекі пакідання дзяцей адных без нагляду дарослых.
#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел

