Ратавальнікі нагадалі правілы бяспекі пры дапамозе відэасувязі, дзе разам
з хлопцамі разгледзелі непрадбачаныя сітуацыі, якія могуць здарыцца дома
і на вуліцы, высветлілі, якія месцы небяспечныя для гульняў і як сябе
паводзіць на вадаёмах.
Успомнілі алгарытмы дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайных здарэнняў і
парадак выкліку службаў экстранага рэагавання. У гутарцы хлопцы з
задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні і дзяліліся сваімі
гісторыямі.
У завяршэнні дыялогу, прадстаўнікі МНС расказалі аб карысці мабільнага
дадатку "МНС", дзе можна прайсці тэст па бяспецы і адказаць на пытанні
тэматычнай віктарыны, як дарослым, так і дзецям. На развітанне ратавальнікі
пажадалі хлопцам бяспечных канікулаў і выдатнага адпачынку.
#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел
