У рамках праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна, а таксама рэспубліканскіх акцый "170 добрых спраў", "Вакацыі без дыму і агню" работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі адзінока - пражываючых грамадзян і аказалі ім шэфскую дапамогу
Сумесна з ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
г.Мінска" праведзена мерапрыемства, арыентаванае на састарэлых грамадзян
і інвалідаў. Прадстаўнікі ведамства аказалі жанчыне дапамогу ва ўстаноўцы
аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, расказалі асноўныя прынцыпы яго
работы і ўказалі на неабходнасць своечасовай замены элемента харчавання.
Асобна пенсіянерцы ратавальнікі нагадалі аб небяспецы парушэння правілаў
эксплуатацыі электраабсталявання і электрапрыбораў, акуратнага абыходжання
з агнём і пільнасці пры гатаванні ля пліты.
Удзельнікі мерапрыемства падзякавалі ратавальнікам за душэўную размову і
дапамогу.
#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел
