Любоў да блізкіх людзей, да дзіцячага сада, да роднага горада і роднай краіны адыгрываюць вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці
У нашым ДУА "Дзіцячы садок №131 г. Мінска" патрыятычнае выхаванне вядзецца
круглы год і лета не выключэнне з правілаў. У гонар свята 3 ліпеня ў ДУА
"Дзіцячы садок №131 г.Мінска" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае
святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Выхаванцы старэйшага гурта падрыхтавалі яркі і ўрачысты канцэрт для
сваіх малодшых сяброў. Па традыцыі свята адкрыла ўрачыстае праслухоўванне
гімна Рэспублікі Беларусь. Дзеці спявалі, танчылі і чыталі вершы. Падчас
невялікай віктарыны яны ўзгадалі нацыянальныя промыслы і сімвалы Беларусі.
Свята атрымалася як заўсёды маляўнічае і вясёлае!

