Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру. У гэты дзень г.Мiнск быў вызвалены ад нямецкай акупацыі. Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе
Павага да гістарычнага мінулага фарміруе пачуццё нацыянальнага
гонару, вучыць любіць Радзіму. Агульнае гераічнае мінулае нашых
бацькоў, дзядоў і прадзедаў - велізарная каштоўнасць.
У Рэспубліцы Беларусь працягваюць шукаць, збіраць і захоўваць
дакументы, фатаграфіі, сведчанні аб тых, каму мірная Беларусь
абавязана сваім сённяшнім днём.
Паважаныя суайчыннікі! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя
віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Незалежнасць нашай дзяржавы заснавана на заслугах пакалення
пераможцаў.
Гэтае свята прасякнута пачуццём бязмежнай падзякі
тым, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, абараніў нашу зямлю і
падарыў нам свабоду.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам, вашым родным і
блізкім здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой!
СА СВЯТАМ!