Выхавальнікі яшчэ раз нагадалі дзецям аб тым, як важна зберагчы мір на зямлі, як важна шанаваць тое, што нас атачае, як важна любіць сваю сям'ю, свой Дзіцячы сад, свой раён і сваю Радзіму!
Што ёсць чалавек без памяці, без гістарычнага мінулага, без спадчыны продкаў?
Памяць - гэта трывалы нязломны стрыжань чалавечага роду. Яна не проста ўтрымлівае людзей, засцерагаючы ад бурных вятроў пераменлівых ідэй і меркаванняў.
Яна захоўвае ў чалавеку падзяку і любоў да роднага кутка зямлі,
дзе ён здабыў сябе, дзе атрымаў усё неабходнае, патрэбнае і
каштоўнае, што робіць яго сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны,
спадкаемцам традыцый.
