Спорт у дзіцячым садку заўсёды быў неад'емнай часткай дашкольнага выхавання. У займальнай форме фізкультурныя мерапрыемствы развіваюць цікавасць дзіцяці да спорту, фізічных практыкаванняў, фарміруюць матывацыю здаровага ладу жыцця
Спартландыя для нашых выхаванцаў - гэта заўсёды доўгачаканая падзея, дзе можна паказаць
свае спартыўныя дасягненні, парадавацца поспеху сяброў па камандзе.
На працягу ўсёй першай паловы дня выхаванцы старэйшых груп спаборнічалі ў вясёлых
эстафетах на хуткасць, спрыт і цягавітасць. Гулялі ў футбол, піянербол і шашкі. Мусіць,
мяч гэта самы каханы спартовы снарад усіх дзяцей!
Акрамя спартыўных гульняў дзеці разгадвалі загадкі аб спорце, гулялі ў дыдактычныя гульні,
расказвалі якімі відамі спорту любіць займацца іх сям'я. Кожнае такое мерапрыемства
садзейнічае фізічнаму развіццю дзяцей, умацаванню здароўя, пашырэнню ўяўленняў дзяцей
аб здаровым ладзе жыцця.
Можна шмат чаго ў жыцці дабіцца, калі з дзяцінства са спортам пасябраваць!



