Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Мерапрыемства для юных інфарматыкаў

22.05.23

У ДУА "Дзіцячы садок 131 г.Мінска" прайшло заключнае мерапрыемства для юных выхаванцаў: "Інфарматыка без разеткі"

У інтэлектуальным спаборніцтве сустрэліся дзве каманды, хлопцы разгадвалі 
рэбусы, спаборнічалі ў вырашэнні лагічных задач. У канцы выхаванцы атрымалі
сертыфікаты.
Адукацыйны праект дапамагае навучыць асновам інфарматыкі без выкарыстання 
камп'ютара дзяцей ва ўзросце 5-7 гадоў. Выхавальнікі ўпэўнены, што развіццё
лагічнага мыслення ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту мае вялікае
значэнне для далейшага навучання хлапчукоў і дзяўчынак у школе і іх
сацыялізацыі ў грамадстве, бо дзякуючы лагічным аперацыям яны становяцца больш
уважлівымі, вучацца думаць ясна і выразна, у іх развіваецца фантазія.
Гуляючы, дзеці асвойваюць такія паняцці як алгарытм, адмаўленне, ісціна і 
хлусня, кадаваньне, інфармацыя і многае іншае. Праект вельмі захапіў і
работнікаў установы сваёй навізной і актуальнасцю. Свята атрымалася вясёлым і пазнавальным!

Куки Баннер