Кожны год дзеці становяцца ахвярамі НС з прычыны свайго няведання ці
легкадумнасці, а часцей па недаглядзе бацькоў. Таму акцыя ставіць сабе
за мэту прыцягнуць увагу грамадскасці да дадзенай праблемы. Яна
прымеркавана да Міжнароднага дня сям'і і Міжнароднага дня абароны дзяцей
і будзе праходзіць у два этапы.
На першым, з 10 па 19 траўня, ратавальнікі правядуць гутаркі з дзецьмі
і іх бацькамі, інтэрактыўныя мерапрыемствы ў гандлёвых аб'ектах,
установах аховы здароўя, іншых месцах. А падчас другога этапа, з 22 мая
па 1 чэрвеня, прафілактычная работа будзе акцэнтавана на шматдзетныя і
сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Работнікі МНС таксама наведаюць бацькоўскія сходы ў пачатковых класах
устаноў адукацыі, установах дашкольнай адукацыі. 1 чэрвеня пройдзе
фінальнае мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага палаца
дзяцей і моладзі, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Своечасова навучыць рабят жыццёва важным правілам, быць для іх прыкладам
і не пакідаць без нагляду - значыць зрабіць дзяцінства бяспечным.