Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Рэспубліканскае мерапрыемства "Месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі г.Мінска

21.04.23

Увесь красавік нашы супрацоўнікі ДУА "Дзіцячы садок №131 г.Мінска" таксама бралі ўдзел у гэтым важным мерапрыемстве

 Сумеснымі намаганнямі нашы выхавальнікі і памочнікі змаглі зрабіць вялікую работу: пабялілі дрэвы, пафарбавалі бардзюры і тратуарныя дарожкі, абсталяванне гульнявых пляцовак; абнавілі клумбы, выгадавалі расаду для агарода ў сябе ў групах, зрабілі пасадку маладых кустоў. Акрамя гэтага, дапамаглі прыбраць і акультурыць скверы Кастрычніцкага раёна.

Суботнікі сталі добрай традыцыяй сярод супрацоўнікаў нашай установы. Гэта, у 
першую чаргу, згуртаванне і збліжэнне калектыва, падтрыманне працоўнага духу.
   
Жадаецца адзначыць, што мэта суботніка - зрабіць наш дзіцячы сад і наш раён 
чыстым, утульным, прыгожым і бяспечным для дзяцей! Нам здаецца, мэта была дасягнута! Прыемна бачыць вынік сваёй працы, кожны ўнёс у гэтую справу
часцінку свайго цяпла. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя нашага любімага дзіцячага сада радуе вока! Мы дзякуем усім удзельнікам за выдатную працу!

Куки Баннер