Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Кастрычніцкі раён. Сацыяльная рэклама супрацьпажарнай накіраванасці ад ратавальнікаў

14.05.24

З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва, у Кастрычніцкім раёне працягваецца работа па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх

Адной з форм такой працы з'яўляецца размяшчэнне сацыяльнай рэкламы 
супрацьпажарнай накіраванасці на святлодыёдных экранах, плазменных
маніторах, ВК-тэлевізарах і табло тыпу "бягучы радок", размешчаных у
арганізацыях і месцах з масавым знаходжаннем людзей. Ратавальнікі ў даступнай форме нагадваюць грамадзянам і гасцям горада
аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі, частых прычынах узнікнення
пажараў, нумара тэлефонаў службы выратавання "101" і "112", працы
мабільнага дадатку "МНС: дапамога побач!" і ўстаноўцы аўтаномнага
пажарнага апавяшчальніка ў сваім домаўладанні.
Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 
лічаць, што такая форма падачы інфармацыі вельмі актуальная, бо яна
дае магчымасць ахапіць значную частку насельніцтва і прыцягнуць іх
увагу да пытанняў бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.

   

                             

 

 

Куки Баннер