Першае мая - свята, якое прысвечана працы і вясне, адзначаецца ў
многіх краінах. У савецкі час у гэты дзень праводзіліся маляўнічыя
дэманстрацыі пад лозунгамі, якія выказвалі салідарнасць з працоўнымі
па ўсім свеце. Цяпер Першамай - традыцыйны выхадны, які святкуюць у
многіх сем'ях. У гарадах праходзяць святочныя канцэрты, аўтапрабегі
і шэсці.
ДУА "Дзіцячы сад №131 г.Мінска" таксама адзначыў гэтае
мерапрыемства, прысвечанае 1 мая - Дню працы.
Профессий много в мире есть,
Всё невозможно перечесть...
И все они нужны!
И все они важны!
Галоўнай мэтай нашага свята было - расказаць дзецям аб каштоўнасці
і карысці працы ў жыцці ўсяго грамадства і кожнага чалавека. Рабяты
спявалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў вясёлых эстафетах, вадзілі
карагоды... А вясёлыя гульні і загадкі дапамаглі ім прадставіць сябе
будаўнікамі, машыністамі, лекарамі і нават касманаўтамі.
Свята прайшло весела і забіяцка!


