Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

20.03.23

У межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Кастрычніцкага раёна і другога этапа акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!», Кастрычніцкія ратавальнікі прынялі ўдзел у працы адкрытай пляцоўкі для гараджан.

Мерапрыемства прайшло на пляцоўцы ля Палаца культуры чыгуначнікаў. Для жыхароў і 
гасцей раёна была арганізавана канцэртная праграма, розныя конкурсы і кропкі
актывацыі.

Жыхары раёна розных узростаў - ад самых маленькіх да пажылых з цікавасцю
знаёміліся з устройствам і абсталяваннем пажарнай машыны, змаглі прымерыць
спецыяльнае адзенне ратавальнікаў, пасядзець у кабіне баявога разліку і
паспаборнічаць у трапнасці пры збіванні мяча водным струменем.
Любы жадаючы мог узгадаць асноўныя правілы бяспекі і нумары тэлефонаў экстраных
службаў, абнавіць веды па дзеяннях у выпадку сігналу "Увага ўсім!", пагуляць у
займальную гульню "Каробачка", а таксама зрабіць памятныя фота з героем
мультфільма "Чароўная кніга" і сапраўднымі пажарнікамі. Грамадзяне, якія прыйшлі ў гэты дзень на мерапрыемства, не толькі весела і
карысна правялі час, але і даведаліся шмат цікавага аб рабоце падраздзяленняў МНС.

Куки Баннер