Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Кастрычніцкі раён. Пасяджэнні саветаў органаў публічнага правапарадку

26.04.24

У Кастрычніцкім раёне прайшлі пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку

Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі работнікі Кастрычніцкага раённага 
аддзела па надзвычайных сітуацыях, участковыя інспектары міліцыі УУС
адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, прадстаўнікі арганізацый і
ўстаноў раёна.
Работнікі МНС праінфармавалі прысутных аб колькасці пажараў за
2024 год у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку на тэрыторыі Кастрычніцкага
раёна. Ратавальнікі нагадалі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, а
таксама прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей, акцэнтаваўшы ўвагу
на фактах гібелі па прычыне злоўжывання спіртнымі напіткамі і курэння
ў ложку.
Дзейнасць апорнага пункта аховы правапарадку накіравана на вырашэнне 
праблем жыхароў у адкрытым дыялогу: ахвочыя могуць наўпрост пагутарыць
з прадстаўнікамі мясцовай улады і службаў раёна, атрымаць карысную
наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама адказы на пытанні, якія іх
цікавяць.

               

                       

 

Куки Баннер