Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

ДАУ"Дзіцячы сад №131 г.Мінска" прымае заслужаныя віншаванні!

22.04.24

4 месца па базавых паказчыках работы і 2 месца ў конкурсе першасных прафсаюзных арганізацый па выніках года, якія былі агучаны на калегіі "Аб выніках работы ў 2023 годзе і перспектыўных напрамках развіцця галіны на 2024 год". І гэта сярод мноства дзіцячых садоў Кастрычніцкага раёна!

 Увесь год працавалі мы не дарма! Вялікая колькасць грамат, прызоў, падзячных

лістоў за поспехі педагагічнага калектыву і творчасць выхаванцаў - прызнанне

дасягненняў нашай дашкольнай установы.

За гады працы ў дзіцячым садку склаўся стабільны творчы калектыў, які поўны

рашучасці захаваць сваю творчую актыўнасць, зрабіць усё для таго, каб нашы

выхаванцы ўваходзілі ў жыццё смела і станавіліся творцамі.

Асобная падзяка - Галіне Ігараўне Рыбак, старшыні першаснай прафсаюзнай

арганізацыі ўстановы - за працу, добразычлівасць і добры настрой, якім яна

шчодра дзеліцца з кожным з нас!

             

             

             

             

Куки Баннер