Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

29.03.24

У рамках гэтай акцыі ў ДУА "Дзіцячы садок №131 г.Мінска" прайшоў дзень здароўя "Карусель бяспекі!"

   З самай раніцы выхаванцы наведалі ранішнюю гімнастыку. У групах у 
гульнявой форме хлопцы разам з выхавацелямі паўтарылі правілах бяспечных
паводзін у дзіцячым садку, дома і на вуліцы, узгадалі як правільна
выклікаць ратавальнікаў у выпадку пажару і замацавалі веды на практыцы
з дапамогай дыдактычных гульняў на тэму "Бяспека нашага дома". Далей выхаванцы сярэдняй і старэйшых груп сустрэліся на фізкультурным
свяце "Азбука бяспекі". Дзеці ўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах і конкурсах,
а яшчэ ў гульнявой форме паўтарылі нумары службаў выратавання.
 
На прагулцы прадоўжыліся спартыўныя спаборніцтвы. Рабяты ўдзельнічалі 
ў гульнях-эстафетах «Самы спрытны», «Самы хуткі», «Самы трапны». Дзеці
атрымалі мора яркіх эмоцый і ўражанняў, змаглі замацаваць веды аб спорце
і правілы бяспечных паводзін!

 

  

  

   

 

Куки Баннер