Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Кастрычніцкі раён. Раённае свята

26.03.24

У межах акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у Кастрычніцкім раёне прайшло свята з удзелам вогнеборцаў

На тэрыторыі цэнтра "Ветразь" для жыхароў раёна разгарнуліся не толькі 
выстава тэхнікі і абсталявання МНС і МУС, але і майстар-класы і розныя
пункты актывацыі. Актыўна ўдзельнічалі ў свяце і сем'і, у якіх дзеці
не наведваюць установы адукацыі - дарослыя і малыя з задавальненнем
гулялі ў тэматычныя гульні па бяспецы, удзельнічалі ў віктарынах і
вырашалі складаныя галаваломкі.
Традыцыйна асаблівую цікавасць выклікала тэхніка і інструмент, пры 
дапамозе якіх ратуюць людзей. Наведвальнікі свята змаглі папрактыкавацца
ў трапнасці збіваючы мяч водным струменем, прымерыць баявое адзенне
работнікаў МНС і нават адчуць сябе крыху ратавальнікамі, размясціўшыся
ў пажарным аўтамабілі. Усе госці мерапрыемства атрымалі зарад вясновага настрою, важныя
веды і яркія падарункі ад ратавальнікаў.

                             

                              

Куки Баннер