Сёння, 15 сакавіка ДУА «Дзіцячы сад №131 г.Мінска» далучыўся да ўсебеларускай акцыі «МЫ - ГРАМАДЗЯНЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!», прысвечанай 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Нягледзячы на тое, што выхаванцы нашага дзіцячага сада яшчэ вельмі
малыя для ўсведамлення сваіх правоў і абавязкаў, наша асноўная задача
закласці ў іх асновы патрыятызму, усведамлення сябе часткай дзяржавы.
Пачаўся дзень з урачыстага праслухоўвання Дзяржаўнага Гімна
Рэспублікі Беларусь. У групах сярэдняга і старэйшага дашкольнага
ўзросту прайшлі тэматычныя заняткі "Канстытуцыя - асноўны закон краіны",
"Правы дзяцей", Выхаванцы пазнаёміліся з паняццем "закон", "парадак",
"права", разгледзелі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб. У малодшай
групе прайшоў занятак «З чаго пачынаецца Радзіма».
Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны з Днём Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь і жадаем мірнага неба, дабра і вялікага шчасця! З святам!🇧🇾



