У ДУА "Дзіцячы садок №131 г.Мінска" былі арганізаваны тэматычныя мерапрыемствы і заняткі. Былі праведзены тэматычныя гутаркі, выхаванцы паўтарылі правілы бяспечных паводзін пры знаходжанні ў дзіцячым садку, дома і на вуліцы, узгадалі алгарытм дзеянняў пры розных надзвычайных сітуацыях
Далей была праведзена навучальная трывога з адпрацоўкай алгарытму
эвакуацыі і вучэбнай эвакуацыяй з будынку.
У другой палове дня старшы інспектар Співа Кастрычніцкага МНС
Манько М.У. пазнаёміла дзяцей са знакамі пажарнай бяспекі, навучыла
арыентавацца пры неабходнасці эвакуацыі з будынкаў і памяшканняў,
расказала аб правілах паводзін у натоўпе.
Пасля тэарэтычнай часткі выхаванцы паглядзелі захапляльны мультфільм
з серыі "Чароўная кніга МНС" і атрымалі ад Марыны Валер'еўны не толькі
карысныя сувеніры, але самае галоўнае - гэта незабыўныя эмоцыі і
неабходныя веды.


