Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Кастрычніцкі раён. Праз гульню да ведаў

27.02.24

Кастрычніцкія ратавальнікі сумесна з РДГА БДПА і аддзелам ДАІ правялі пазнавальныя заняткі з выхаванцамі Дзіцячага дома №7 «Сям'я» і навучэнцамі санаторнай школы-інтэрнат №9

Разам з гасцямі дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзінаў пры 
знаходжанні ў школе, па месцы жыхарства і на вуліцы, узгадалі алгарытм
дзеянняў пры розных надзвычайных сітуацыях і адпрацавалі парадак
выкліку экстраных службаў. Інспектар МНС пазнаёміла прысутных са знакамі пажарнай бяспекі,
навучыла арыентавацца па іх пры неабходнасці эвакуацыі з будынкаў і
памяшканняў, расказала аб правілах паводзін у натоўпе.
З супрацоўнікам ДАІ навучэнцы паўтарылі дарожныя знакі і меры 
засцярогі пры пераходзе праезнай часткі і знаходжанні ў дваровай
тэрыторыі. Пасля тэарэтычнай часткі хлопцы актыўна правялі час на інтэрактыўных
кропках – прымяралі адзенне ратавальнікаў і работнікаў аўтамабільнай
інспекцыі, правяралі спрыт у гульні «Кальцаброс», на «Дыване бяспекі»
замацоўвалі атрыманыя веды. Усе ўдзельнікі атрымалі ад гасцей не толькі карысныя сувеніры, але
самае галоўнае - гэта незабыўныя эмоцыі і неабходныя веды.

#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел

                         

                        

                                            

Куки Баннер