Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Дзень абаронцы Айчыны ў дзіцячым садзе

23.02.24

Свята 23 лютага ў ДУА "Дзіцячы сад №131 г.Мінска" - гэта добрая нагода для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, датычнасці да традыцый і фарміравання гонару за слаўных абаронцаў сваёй краіны.

У дзіцячым садку прайшлі спартыўна-музычныя мерапрыемствы, 
прысвечаныя 23 лютага. Менавіта такія святы закладваюць у нашых
дзецях зярняткі патрыятызму, пачуцці абавязку і адказнасці перад
сваёй краінай. Па традыцыі на свяце, удзельнікамі якога былі не толькі выхаванцы
і іх бацькі, прысутнічалі і госці - супрацоўнікі Кастрычніцкага РАНС.
Дзеці, разам з дарослымі, прадэманстравалі на свяце сваю сілу, спрыт 
і кемлівасць. Разнастайныя эстафеты і конкурсы не пакінулі абыякавымі
ні самых сарамлівых дзяцей, ні самых сур'ёзных тат. Мы ад усяго сэрца віншуем тых, хто аберагаў і засцерагае нашу Айчыну!
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і мірнага неба
над галавой!

Куки Баннер