Шашкі - гэта выдатная гульня, якая вучыць думаць, аналізаваць. Гэта
спаборніцтвы стратэгій, як інтэлектуальных, так і асобасных.
Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту праяўляюць вялікую цікавасць
да гульні ў шашкі і з задавальненнем наведваюць адукацыйную паслугу
на платнай аснове "Шахматы і шашкі".
Гэта і паспрыяла правядзенню шашачнага турніру педагогам дадатковай
адукацыі Заверач А.А. Нягледзячы на тое, што правілы шашак дастаткова
простыя, гульню можна назваць адной з самых дынамічных настольных
стратэгій. Кожная партыя ўнікальная, і вынік зыходу гульні залежыць
ад навыкаў супернікаў. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік
імкнуўся да перамогі.
Сёння, калі на вуліцы холадна і шэра, у дзіцячым садзе пануе
ўрачыстая і хвалюючая атмасфера! У сумленным баі на шахматных дошках
ваявалі выхаванцы старэйшых груп. Арбітры ўважліва сачылі за
правільнасцю шашачнай барацьбы, назіралі за ходам бітваў, а
Шашачная Каралева падтрымлівала хлопцаў у складаных гульнявых
сітуацыях. Маленькія спартсмены здзівілі сур'ёзным стаўленнем да
інтэлектуальнай гульні, шпаркасцю розуму і ўменнем пралічваць хады.
Шашачны турнір праходзіў па ўсіх правілах у атмасферы ўрачыстасці,
значнасці гэтай гульні. Хочацца асабліва вылучыць Яжову Валерыю,
якая атрымала перамогу ва ўсіх партыях, але і астатнія хлопцы
таксама малайцы. У гэтым турніры наша каманда заняла ганаровае 3-е
месца! Шашачны турнір даставіў шмат радасці і задавальнення ўсім
удзельнікам.
Жадаем рабятам далейшых поспехаў ва ўсім!



