Прадстаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных
сітуацыях, раённага ўпраўлення ўнутраных спраў разам з актывістамі
Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі штодзень праводзяць
прафілактычныя мерапрыемствы з адпачывальнікамі парка "Курасоўшчына".
Пры абходзе ўдзельнікі рэйд тлумачаць грамадзянам пры якіх умовах
выхад на лёд забаронены катэгарычна, калі дапускаецца падлёдная
рыбалка і які рыштунак неабходны для бяспечнага знаходжання на
лёдзе.
Бацькам нагадваюць аб бесперапынным кантролі за дзецьмі падчас
прагулак па набярэжнай, а таксама аб неабходнасці растлумачэння
непаўналетнім правілаў бяспечных паводзінаў пры знаходжанні ў школе,
дома і на вуліцы.
Для замацавання атрыманых ведаў ратавальнікі ўручаюць
наглядна-выяўленчую друкаваную прадукцыю з карыснай інфармацыяй.
#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел

