Сярод педагогаў дзіцячага сада існуе меркаванне, што самы складаны
этап навучання, развіцця і выхавання дашкольнікаў - гэта ясельная
(дзеці 1,5-2 гадоў) і першая малодшая (2-3 гады) групы. Гэты пункт
гледжання не пазбаўлены падстаў, бо адукацыйная дзейнасць з малымі
такога ўзросту ўплятаецца ў рэжымныя моманты, што, у сваю чаргу,
робіць яе бесперапыннай на працягу дня: адзін від дзейнасці
трансфармуецца ў іншы. Таму заняткі з дзецьмі ранняга ўзросту носяць
назву агульнаадукацыйных.

