Члены нашай прафсаюзнай арганізацыі прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх
мерапрыемствах і акцыях, арганізаваных Кастрычніцкай раённай арганізацыяй
галіновага прафсаюза, а да збору арганізавалі выставу творчых прац, створаных
сваімі рукамі.
У парадку дня сходу разгледжаны шэраг важных пытанняў, такіх як
справаздача старшыні прафкама аб дзейнасці прафсаюзнага камітэта за
справаздачны перыяд з 16 студзеня 2019 года па 09 студзеня 2024 года,
справаздача рэвізійнай камісіі за названы перыяд і іншыя.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Кастрычніцкай раённай г.Мінска
арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі Нурыева
Наталля Мікалаеўна.
Члены прафсаюза далі станоўчую ацэнку праведзенай рабоце першаснай
прафсаюзнай арганізацыі, выказалі падзяку і нацэлілі зноў абраны
прафсаюзны актыў на эфектыўную плённую дзейнасць.
На сходзе былі ўручаны падзякі і граматы ад Кастрычніцкай раённай
г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі
за актыўны ўдзел у прафсаюзным руху: загадчыку ДУА «Дзіцячы садок №131
г.Мінска» Жабаравай Н.М., загадчыку гаспадаркі Рунцо Т.А.,
выхавацелям дашкольнай адукацыі Рыбак Г.І. і Біткоўскай Г.А.,
настаўніку-дэфектолагу Заверач А.А.




