Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Кастрычніцкі раён. Выступленні ў працоўных калектывах – важны складнік прафілактычнай работы!

28.09.23

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна

У ходзе сустрэч работнікі МНС расказалі аб асноўных правілах бяспечных 
паводзін на рабочым месцы і ў быце, найбольш частых прычынах узнікнення
пажараў і аб неабходных дзеяннях у выпадку выяўлення прыкмет загарання і
задымлення. Звярталі ўвагу і на выпадкі пажараў, якія адбыліся з прычыны
курэння ў стане алкагольнага ап'янення, бо такая статыстыка на асаблівым
рахунку.
Нагадалі правілы эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрычных 
абагравальнікаў і іншых электрапрыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў побыце.
Не забыліся расказаць і важнасці абсталявання жылля аўтаномнымі пажарнымі
апавяшчальнікамі, падтрыманні іх у спраўным стане. Пра вернага памочніка -
мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач» таксама распавялі. У завяршэнні кожнага выступлення ратавальнікі адказвалі на ўсе пытанні і
ўручалі ўсім маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную
тэматыку.

#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел

                               

                               

Куки Баннер