Спікерам выступіла старшы інспектар Кастрычніцкага раённага аддзела
па надзвычайных сітуацыях. Інспектар паведаміла, што ад узнікнення
пажару не застрахаваны ніхто, аднак у пераважнай большасці выпадкаў
вінаватым з'яўляецца сам чалавек. Тэма аказалася актуальнай і
цікавай для ўсіх удзельнікаў.
Прадстаўнік МНС давяла работнікам прадпрыемства статыстычныя даныя
па ўзгараннях, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, горада і рэспублікі,
прывяла прыклады ўзгаранняў, якія адбыліся непасрэдна ў Кастрычніцкім
раёне.
Спікер адзначыла, што ў жыцці кожнага чалавека могуць адбыцца
сітуацыі, дзе неабходна ведаць і няўхільна выконваць правілы
бяспечнай жыццядзейнасці. Распавяла, як граматна дзейнічаць у
розных надзвычайных сітуацыях.
Асобна прадстаўнік выратавальнага ведамства спынілася на асноўных
прычынах пажараў. Яна адзначыла, што большасць вогненных трагедый
адбываецца з-за бестурботнасці грамадзян, якія знаходзяцца ў стане
алкагольнага ап'янення.
У ходзе гутаркі былі разгледжаны алгарытмы дзеяння пры ўзнікненні
пажараў і правілы выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння,
паслядоўнасць дзеянняў пры выкарыстанні вогнетушыцеля.
Спікер нагадала аб няўхільным выкананні супрацьпажарнага рэжыму,
за парушэнне якога грамадзяне і службовыя асобы могуць ва ўстаноўленым
парадку быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У завяршэнні сустрэчы інспектар адказала на шматлікія пытанні
ўдзельнікаў.
#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел
