У час правядзення 1-га этапа, з 11 па 16 снежня, мэтавай аўдыторыяй
мерапрыемстваў стануць навучэнцы школ і ўстаноў пазашкольнай работы.
Прапагандысты МНС правядуць з імі інтэрактыўныя заняткі па асновах
бяспекі жыццядзейнасці з выкарыстаннем гульні "Крокі выратавання" і
"5 адрозненняў", прапануюць паўдзельнічаць у тэматычных конкурсах,
віктарыне "Феерверк бяспекі", бяспройгрышных латарэях, арганізуюць
навагоднія флэшмобы і інш. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі абавязкова
атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю і памятныя падарункі.
З 18 па 22 снежня, падчас 2-га этапа акцыі, работнікі прапаганды
падораць свята дзецям, якія знаходзяцца ў бальніцах, наведаюць
шматдзетныя сем'і, інтэрнаты, дзіцячыя дамы і дамы сямейнага тыпу.
У госці да дзяцей змогуць прыехаць Дзед Мароз, Снягурка і героі
мультфільма МНС "Чароўная кніга" і "Спецатрад 112", а таксама сімвал
года Цмок-ратунка.

Разам з работнікамі МНС яны раскажуць правілы
бяспекі ў перыяд зімовых канікулаў: як паводзіць сябе на лёдзе, як
карыстацца піратэхнікай, хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. Акрамя
таго, хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць віктарыны, тэатр-экспромт,
тэматычныя конкурсы, паказ фільмаў і ролікаў, а таксама
наглядна-выяўленчая прадукцыя і вядома падарункі.
У фінальным этапе акцыі, які пройдзе з 26 па 29 снежня, у месцы
продажу піратэхнікі прыйдуць пажарны Дзед Мароз, Снягурачка,
казачныя персанажы, якія правядуць з пакупнікамі цікавыя і
пазнавальныя інтэрактыўныя, раздадуць інструкцыі па бяспечным
выкарыстанні піратэхнікі, памятныя календары акцыі таксама
прапануюць адлюстраваць момант на фоне тэматычнай фотазоны.
Асноўныя мерапрыемствы акцыі разгорнуцца ў месцах масавага
знаходжання людзей - гэта адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя
цэнтры, рынкі, ёлачныя кірмашы і г.д. і латарэі, раздадуць
наглядна-выяўленчую прадукцыю, разыграюць прызы, а таксама
падораць "творчыя" падарункі ад артыстаў і калектываў. Дзед
Мароз і Снягурка не пакінуць без увагі лядовыя каткі і іншыя
месцы масавага катання. Лядовае шоу, шэсце пажарных Дзядоў
Марозаў і шмат чаго цікавага чакаюць усіх удзельнікаў акцыі!
Для тых, хто не зможа прыняць непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах
акцыі, будзе арганізавана рассыланне прафілактычнай карэспандэнцыі
і віншаванняў па пошце.
Прымайце ўдзел у акцыі і атрымлівайце не толькі новыя веды ў
галіне бяспекі, але і карысныя падарункі, станоўчыя эмоцыі і
прыемныя ўспаміны, якія дазволяць вам сустрэць надыходзячы 2024
ярка і бяспечна! І хай у Новым Годзе Вас азараюць грандыёзныя ідэі,
якія будуць падобныя да агнявога дыхання Дракона. Няхай яго магутныя
крылы паднімуць вас над усімі перашкодамі і дапамогуць ажыццявіць
усе Вашы мары!
#170ЛетПожарнойСлужбыБеларуси#МЧСБеларуси#170Добрыхдел