З мэтай пашырэння ведаў дзяцей аб кнігах выхаванцы ДУА "Дзіцячы садок №131 г. Мінска" рэгулярна наведваюць "Гарадскую дзіцячую бібліятэку №4 г.Мінска". Пасля невялікага перапынку, звязанага з рамонтам, дзіцячая бібліятэка зноў расчыніла свае дзверы для маленькіх чытачоў
Першае знаёмства дзяцей з бібліятэкай было хвалюючым. Рыхтавацца
да гэтай падзеі пачалі загадзя. Быў праведзены цыкл гутарак:
"Дзе жывуць кнігі?", "Як паводзіць сябе ў бібліятэцы",
"Як правільна абыходзіцца з кнігай", выхавальнікі чыталі
дзецям вершы і апавяданні пра кнігі, усе разам адгадвалі загадкі.
Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі апавяданні Наталлі Дзмітрыеўны.
Дзеці даведаліся, па якім прынцыпе размяшчаюцца ўсе кнігі ў
бібліятэцы і што падабаецца дзецям.
Мы думаем, што мэта першага наведвання бібліятэкі дзецьмі
дасягнута, бо хлопцам было цікава разглядаць кнігі, часопісы,
задаваць шмат пытанняў.
Вельмі важна далучаць дзяцей да кнігі, пашыраць іх далягляд.


