Навіны раёна
Зіма - дзіўная пара года, калі ўся прырода апранаецца ў белы, пухнаты ўбор і ў дзяцей з'яўляецца выдатная магчымасць катацца на лыжах, санках, будаваць разнастайныя пабудовы са снегу
У ДУА "Дзіцячы сад №131 г. Мінска" дзеці ведаюць, як толькі выпадзе снег, на ўчастках дзіцячага сада з'явяцца снежныя казачныя фігуры — персанажы любімых казак, жывёлы, горкі, лабірынты. Выхавацелі сумесна з дзецьмі ператварылі гульнявыя пляцоўкі ў казачны свет! Пасялілі казачных персанажаў і марскіх насельнікаў! Дзеці з задавальненнем абыгрываюць снежныя пабудовы, якія не толькі ўносяць разнастайнасць у дзіцячыя гульні, але і развіваюць у дзяцей працоўныя навыкі, стымулююць рухальную актыўнасць малых.
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.