Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

з 85-годдзем Кастрычніцкага раёна!

16.03.23

Дзень нараджэння Кастрычніцкага раёна - гэта асаблівае свята, якое аб'ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе ў ім, хто ўклаў часцінку ўласнай душы ў яго станаўленне і развіццё.

Мы сёння па праве ганарымся гісторыяй раёна, сучаснымі дасягненнямі і верым у 
яго росквіт. Наш раён сапраўды ўнікальны - ён прыгожы сваімі поспехамі, цікавымі
людзьмі, багатымі традыцыямі. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы садок 131 г. Мінска» - старажыл раёна!
На працягу 62 гадоў мы гадуем будучых грамадзян нашай краіны. Росцім з любоўю,
пяшчотай і ласкай. Дарагія Акцябраты! Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з 85-годдзем раёна!
Ад шчырага сэрца жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, сямейнага шчасця,
кахання, поспехаў ва ўсіх добрых справах на карысць нашага раёна! А нашаму Кастрычніцкаму раёну - шчаслівай будучыні, далейшага развіцця і
працвітання!!!
П
адрабязней на відэа: https://youtu.be/unPWx0skjzI

 
Куки Баннер