Адразу пасля сняданку дзеці адправіліся ў краіну Здароўя. З усімі
групамі прайшлі тэматычныя заняткі аб здаровым ладзе жыцця, правільным
харчаванні, правілах гігіены.
У выхаванцаў старэйшых і сярэдніх груп прайшло фізкультурнае свята з
удзелам Доктара Айбаліта.
Дзень здароўя ў нашым дзіцячым садку - гэта не проста частка выхаваўчай
работы, гэта яшчэ і свята для дзяцей. Праводзіцца 1 раз у квартал ва
ўсіх узроставых групах на працягу навучальнага года. У правядзенні гэтага
дня прымае ўдзел увесь калектыў дзіцячага сада.
На вуліцы снег і мяцеліца, а ў ДУА "Дзіцячы садок 131 г.Мінска" цёпла
і весела, як летам!
Усё гэта дазваляе стварыць станоўчы эмацыйны настрой і павысіць
актыўнасць дзяцей і іх педагогаў.
Свята прайшло ярка, дынамічна і весела!



