Навіны раёна Архіў навін - Я/с №131 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

У рэспубліцы з 8 лістапада стартуе акцыя МНС "Не прапальвай сваё жыццё!"

08.11.23

Курэнне ў ложку - асноўная прычына пажараў у Рэспубліцы Беларусь. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 8 па 28 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "Не прапальвай сваё жыццё!", якая пройдзе ў 2 этапы

У перыяд з 8 па 17 лістапада мерапрыемствы пройдуць на прамысловых 
прадпрыемствах, у пунктах прыёму другаснай сыравіны, інтэрнатах,
месцах размяшчэння аўтакрам, а таксама ў месцах масавага знаходжання
людзей. Работнікі МНС правядуць інтэрактыўную гутарку з удзельнікамі
акцыі і дэманстрацыяй відэафільма "Ахвяры згубнай звычкі", а таксама
відэаролікаў аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём пры
курэнні.
У рамках другога этапа з 20 па 28 лістапада работнікі МНС правядуць 
мерапрыемствы ў ВНУ, каледжах, ліцэях, цэнтрах бяспекі і іншых месцах
з масавым знаходжаннем людзей, дзе ў чарговы раз нагадаюць аб
наступствах згубнай звычкі. Для ўдзельнікаў акцыі будуць падрыхтаваны
віктарыны, конкурсы мініяцюр, адкрытыя дыялогі, тэматычныя дыскатэкі,
дзе кожны зможа замацаваць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. У эфіры радыёстанцый на працягу ўсёй акцыі будуць арганізаваны
інтэлектуальныя віктарыны.
У месцах з масавым знаходжаннем людзей і на адкрытых пляцоўках 
прапагандысты МНС правядуць "Парк бяспечных атракцыёнаў",
"Шоу без цыгарэт". У гэты час усе ахвочыя змогуць адмовіцца ад
курэння і памяняць цыгарэты на каштоўныя прызы і падарункі, а
таксама зрабіць яркія фатаграфіі з раставой лялькай і на фоне
тэматычных стэндаў.
Для якаснага і ўсебаковага асвятлення акцыі работнікі МНС будуць 
выкарыстоўваць інтэрнет-прастору і СМІ. Так, напрыклад, у сетцы
Інтэрнэт пройдзе конкурс на лепшы відэаролік па тэме "Я не палю ў
ложку і табе не раю", у якім кожны жадаючы зможа прыняць удзел. Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай
звычкай і зрабіць сваё жыццё больш бяспечным!
Куки Баннер