Мусіць Восень самая прыгожая пара года! Прырода поўная фарбаў, залатых, барвяных, сонца цёплае і ласкавае!
У гэтыя сонечныя дні ў ДУА "Дзіцячы сад №131 г.Мінска" прайшла
выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу «Дары восені». Бацькі сумесна
з дзецьмі змайстравалі цудоўныя вырабы: пацешных жывёл, прыгажуню
Восень, восеньскія кампазіцыі, якія можна назваць сапраўднымі творамі
мастацтва.
Ні адна праца не паўтараецца. Усе экспанаты выставы сталі выдатным
упрыгожванням інтэр'ераў нашых гуртоў. У кожнай рабоце прасочваецца
творчая індывідуальнасць і фантазія кожнай сям'і.




